За сем месяцаў у Мінску нарадзіліся крыху больш за 11 тысяч дзетак

Насельніцтва Мінску зараз складае 1 мільён 798 тысяч 300 чалавек.  Паводле звестак сталічнага гарадскога ўпраўлення статыстыкі, натуральны прырост насельніцтва за сем месяцаў бягучага года склаў 872 чалавекі. Гэты паказчык перавышае мінулагодні больш чым у 10 разоў.

У студзені-ліпені 2007 года ў сталіцы нарадзіліся крыху больш за 11 тысяч дзетак, гэта на 11% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.      

Мінск-навіны