Жодзінская фабрыка "Світанак" пераходзіць на 4-дзённы працоўны тыдзень

Замест навагодніх вакацый працаўнікі розных жодзінскіх прадпрыемстваў атрымаюць неаплачаныя адпачынкі. А на ААТ "Світанак" рыхтуюцца да 4-дзённага працоўнага тыдня.  Кіраўніцтва швачна-трыкатажнай фабрыкі абвясціла работнікам, што такія змены ўводзяцца з новага года, паведамляе сайт zhodzina.info. Тлумачыцца гэтая мера фінансавымі праблемамі з-за эканамічнага крызісу. Такім чынам, з новага года работнікі "Світанку" будуць губляць да 20% ад сваіх заробкаў. У дадаткаў да гэтага кіраўніцтва фабрыкі "прапанавала" рабочым узяць неаплачаны адпачынак за свой кошт  на 3 дні перад Новым годам.

Дарэчы, на РУПП "БелАЗ" на днях работнікам таксама прапанавалі запоўніць формы заяваў на неаплачаны адпачынак на 2 дні перад навагоднімі святамі.