А.Бяляцкі: Канвеерныя суды, якія пройдуць сёння, вызначаюцца загадам зверху,

Праваабаронца Алесь Бяляцкі ў інтэрв’ю Еўрарадыё адзначыў, што праваабаронцы складаюць спісы затрыманых і па меры магчымасці будуць аказваць ім праўную дапамогу. Пры гэтым ён адзначае, што суды, якія пройдуць сёння, будуць канвеернымі: Бяляцкі: "Вопыт ранейшых часоў паказвае, што вось такія канвеерныя суды вызначаюцца не гэтым Адміністратыўным кодэксам, а загадам зверху, таму, на жаль, любая праўная дапамога вялікага сэнсу не мае".