З-за пакета з насваем на чыгуначны вакзал у Брэсце выклікалі сапёраў
Здарэнне адбылося раніцай 16 траўня.
Супрацоўнік транспартнай міліцыі знайшоў пакет каля сметніцы побач з службовым уваходам білетных касаў вакзала. На месца прыехала група размініравання, супрацоўнікі МНС і медыкі, было выстаўленае ачапленне, а людзей, што знаходзіліся побач, адвялі на бяспечную адлегласць.
У пакеце сапёры знайшлі 2,5 кг рэчыва, падобнага на насвай (сумесь для палення), яго адправілі на экспертызу. БЕЛТА адзначае, што праца чыгуначнага вакзалу і рух цягнікоў не былі парушаныя.
Тэлефонны мінёр "замініраваў" у Віцебску дзве школы і гімназію
Фота — bymedia.net